WWW.EL.Z-PDF.RU
БИБЛИОТЕКА  БЕСПЛАТНЫХ  МАТЕРИАЛОВ - Онлайн документы
 


«па правядзенні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 1 верасня першага ўрока і мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў Для першага ўрока ў Дзень ведаў у 2017/2018 навучальным годзе ...»

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

па правядзенні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 1 верасня першага ўрока і мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў

Для першага ўрока ў Дзень ведаў у 2017/2018 навучальным годзе рэкамендуецца тэма “Беларусь — мая Айчына!”. Першы ўрок на гэтую тэму павінен спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў, развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці, раскрыццю творчага патэнцыялу, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, далучэнню да духоўна-маральнай культуры.

У сваім выступленні 1 ліпеня 2017 года на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Беларусі, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падкрэсліў, што, “прайшоўшы праз выпрабаванні, беларусы заслужылі права жыць на свабоднай зямлі, у міры і дастатку, быць паўнапраўнымі ўдзельнікамі сусветных працэсаў. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці заўсёды была няпростай. Але імкненне нашага народажыць у сваім доме было стрыжнем, які даваў сілу і ўмацоўваў яго дух” (1).

Пры правядзенні першага ўрока важна грунтавацца на ведах, атрыманых навучэнцамі на ўроках літаратуры, гісторыі, геаграфіі і інш. Мэтазгодна выкарыстоўваць на ўроку рэгіянальны матэрыял па гісторыі і сучасным развіцці вобласці (раёна, горада, вёскі). Улічваючы міжпрадметныя сувязі, педагог мае магчымасць здзейсніць разам са школьнікамі экскурс у гісторыю роднага горада (вёскі, школы, вуліцы і г.д.).

Эмацыянальна-каштоўнаснае ўспрыманне інфармацыі навучэнцамі будзе больш дзейсным пры ўключэнні ва ўрок музычных твораў, ілюстрацый, слайдаў, фотаздымкаў, мультымедыйных прэзентацый, шырокім выкарыстанні твораў беларускіх паэтаў і празаікаў, дзеячаў мастацтва, краязнаўчага матэрыялу, дзіцячых аўтарскіх работ, даведачных матэрыялаў і інш.

У правядзенні першага ўрока, а таксама ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў і Дню беларускага пісьменства і сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Саюз пісьменнікаў Беларусі” пажадана арганізаваць удзел беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Важна звярнуць увагу на афармленне кабінета, у якім могуць быць прадстаўлены наступныя элементы: дзяржаўная сімволіка; Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь; ілюстраваная карта Беларусі; выстава кніг пра Беларусь; фотаздымкі (слайды) гістарычных мясцін і прыроды Беларусі; альбомы, стэнды, рэпрадукцыі карцін на беларускую тэматыку; дыскі з запісамі песень пра Беларусь і інш., творчыя работы навучэнцаў (рэферараты, праекты, сачыненні, вершы, малюнкі, плакаты, газеты, водзывы аб экскурсіях, макеты і г.д.) пра Беларусь; партрэты знакамітых дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі (Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Янкі Купалы і інш.), якія ў сваіх творах і сваёй дзейнасці праславілі нашу краіну.

Падчас першага ўрока рэкамендуецца звярнуцца да вытокаў нацыянапьнай культуры беларускага народа, падкрэсліць ролю і значэнне Францыска Скарыны ў развіцці беларускага кнігадрукавання, цесную ўзаемасувязь і арганічнае адзінства славянскіх культурных традыцый, што будзе спрыяць фарміраванню ў падрастаючага пакалення любові і павагі да гісторыі і культуры беларускага народа, патрыятызму, цікавасці да чытання.

У змесце першага ўрока неабходна адзначыць, што 6 жніўня 1517 года ў Празе выйшла ў свет Біблія на старажытнабеларускай мове — “Псалтыр”, якую выдаў Францыск Скарына з Полацка. Менавіта гэтая дата лічыцца днём нараджэння беларускага кнігадрукавання, 500-годдзе якога адзначаецца сёлета.

На працягу 1517—1519 гадоўу Празе Францыск Скарына выпусціў у свет звыш 20 ілюстраваных біблейскіх кніг, перакпадзеных ім на зразумелую шырокаму чытачу мову. Кнігі Францыска Скарыны аказапі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджвапіся ў шматлікіх рукалісных копіях.

500-годдзе беларускага кнігадрукавання мае сусветнае значэнне і ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У Мінску 14—15 верасня 2017 года пад эгідай ЮНЕСКА пройдзе Міжна-родны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”. У гонар Скарыны названы вышэйшыя ўзнагароды Беларусі: ордэн Францыска Скарыны і медаль Францыска Скарыны (2).

У рамках юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання РУП “Беларускае тэлеграфнае агенцтва” падрыхтавала тэматычны анімацыйны медыяпраект. Відэаролік “500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання” паведамляе пра з’яўленне першых кніг, дзейнасць Францыска Скарыны і іншых першадрукароў, а таксама знаёміць з развіццём выдавецкай справы ў сучаснай Беларусі. Пры правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў, Дню беларускага пісьменства, можна прадэманстраваць відэаролік.

Падчас першага ўрока неабходна ўдзяліць увагу пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, арыентаванага на няўхільны рост дабрабыту і павышэнне якасці жыцця грамадзян, задавапьненне іх матэрыяльных, сацыяльных і культурных інтарэсаў. У Год навукі важна падкрэсліць, што стварэнне інавацыйнай эканомікі з’яўляецца стратэгічным напрамкам развіцця нашай краіны.

Першы ўрок павінен спрыяць асэнсаванню навучэнцамі ідэі, што ў забеспячэнні дынамічна ўстойлівага развіцця эканомікі першарадная роля напежыць інавацыям, інавацыйнай дзейнасці, здольным забяспечыць бесперапыннае абнаўленне тэхналагічнай базы вытворчасці, асваенне і выпуск новай канкурэнтаздольнай прадукцыі, эфектыўнае пранікненне на сусветныя рынкі тавараў і паслуг.

У размове з навучэнцамі варта падкрэсліць, што ў нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца фізічнай культуры і спорту. Палітыка дзяржавы нацэлена на тое, каб усім даць магчымасць займацца спортам. Высокія дасягненні ў спорце і наяўнасць спартыўных збудаванняў сусветнага класа сведчаць пра паспяховую рэалізацыю пастаўленых дзяржавай задач.

“Мінск па праве стаў спартыўнай сталіцай Еўропы. Сёння наша краіна ўсё часцей прымае прэстыжныя спаборніцтвы самага высокага ўзроўню. У 2019 годзе ў нас пройдуць Другія Еўрапейскія гульні, а ў2021 — чэмпіянат свету па хакеі” (3).

Правядзенне першага ўрока павінна стаць яркім і запамінальным. У яго арганізацыі трэба адмовіцца ад шаблону і фармалізму. Неабходна максімальна ўцягнуць навучэнцаў кпаса ў актыўную дзейнасць. Асновай эмацыянальнага тону на ўроку павінна быць не забаўляльнасць, а займальнасць і захопленасць.

Добры вынік дае такая арганізацыя ўрока, капі педагог падтрымлівае мноства меркаванняў навучэнцаў, альтэрнатыўнасць. 3 гэтай мэтай рэкмендуецца традыцыйныя падыходы разна-стаіць актыўнымі метадамі і прыёмамі.

Першы ўрок можна правесці ў форме спаборніцтваў і гульняў: конкурс, турнір, дзелавая гульня, віктарына, мазгавая атака, інтэрв’ю, рэпартаж і г.д. Можна арганізаваць урок, заснаваны на нетрадыцыйных формах арганізацыі вучэбнага працэсу: урок мудрасці, урок-адкрыццё або ўрок, які нагадвае публічныя формы зносін (прэс-канферэнцыя, брыфінг, аўкцыён, бенефіс, рэгламентаваная дыскусія, панарама, тэлемост, рэпартаж, дыялог, “жывая газета”, вусны часопіс і інш.). Вялікую цікавасць і станоўчы водгук у дзяцей выклікаюць такія ўрокі, як завочная экскурсія, экскурсія ў мінулае, урок-падарожжа, прагулка, выкарыстаннетакіх форм работы, як брэйн-рынг, філасофскі стол, фотавыстава, прэзентацыя праектаў і інш. Таксама можна прапанаваць навучэнцам прадэманстраваць у цікавай форме іх творчыя і працоўныя дасягненні ў летні перыяд (аматарскія відэафільмы, фотаэкспазіцыі, літаратурныя замалёўкі; работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, гісторыка-культурных, прыродных і сацыяльных аб’ектаў і інш.).

У музеях устаноў адукацыі да першага ўрока можна арганізаваць тэматычныя выставы, аформіць экспазіцыі, створаныя з матэрыялаў і рэчавых экспанатаў, сабраных у час летніх турысцкіх паходаў, правесці сустрэчы з удзельнікамі падзей, матэрыялы пра якія прадстаўлены ў музеях, прадугледзіць падрыхтоўку навучэнцаў-экскурсаводаў.

У першы дзень новага навучальнага года можна правесці экскурсіі ў Нацыянапьны гістарычны музей і Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь, у рэгіянальныя музеі.

Значнай падзвяй дпя навучэнцаў можа стаць наведванне філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці’. Экспазіцыя музея ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. Збор музея складае каля 4 тысяч адзінак захоўвання, 800 з якіх прадстаўлены ў экспазіцыі.

У Мінску адкрыты для наведвання школьнікамі ўсіх узроста вых груп музей мініяцюр славутасцей Беларусі “Краіна міні’, экспаэіцыя якога зараз прадстаўлена 15 мініяцюрнымі экспанатамі (Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскі і Гомельскі палацавапаркавыя комплексы, Камянецкая вежа, Косаўскі замак, Каложская царква, Крэўскі замак і інш.), а ў перспектыве дасягне 70 мініяцюр. Экскурсіі праводзяцца ў інтэрактыўным фармаце на рускай, беларускай, англійскай мовах.

Падчас падрыхтоўкі і правядзення першага ўрока педагогам трэба выбіраць форму і метады з улікам узросту навучэнцаў, акцэнтуючы ўвагу ў першую чаргу на іх максімальным далучэнні да арганізацыі і правядзення ўрока.

На першым уроку кожны першакласнік краіны атрымае ў падарунак кнігу “Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку”. Выданне выпускаецца з электронным DVD-дадаткам. Вучэбны дапаможнік праз яркія ілюстрацыі расказвае першакласнікам пра Беларусь. На ЭУБ змяшчаецца дадатковая інфармацыя для прагляду і слухання, арганізаваная ў 25 мультымедыйных прэзентацыях, а таксама 75 інтэрактыўных гульняў і заданняў — віктарын, пазлаў, электронных размалёвак і інш. Дынамічныя прэзентацыі і гульнявыя заданні-трэнажоры павышаюць матывацыю навучэнцаў і дазваляюць настаўніку выкарыстоўваць гульню для дасягнення вучэбных і выхаваўчых мэт. Змест урока рэкамендуецца адбіраць з выкарыстаннем матэрыялу гэтай кнігі.

Першы ўрок і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў першы дзень новага навучальнага года, павінны стаць імпульсам для ўсёй ідэапагічнай і выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне гра-мадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей асобы навучэнцаў, заснаваных на дзяржаўных і агульначалавечых каштоўнасцях, паважлівых і клапатлівых адносінах да нацыянальнай культуры, дзяржаўнай ідэалогіі, гістарычных традыцый беларускага народа.

(1)http://president.gov.by/ru/news_ru/view/torzhestvennoe-sobranie-po-sluchaju-dnja-nezavisimosti-belarusi-16580/.

(2)Выкарыстаны матэрыял: http://www.belta.by/culture/view/dose-k-500-letiju-so-dnja-izdanija-frantsiskom-skorinoj-knigi-psaltyr-260146-2017/.

(3) http://president.gov.by/ru/news_ru/view/torzhestvennoe-sobranie-po-sluchaju-dnja-nezavisimosti-belarusi-16580/

Похожие работы:

«РЭФЕРАТ Салаўёва Сяргея Пятровіча Тэма: Гісторыка-архітэктурная спадчына Барысаўскага раёна. Ключавыя словы: Барысаў, царква, касцёл, дойлідства, сядзіба-паркавы ансамбль, архітэктура. Актуальнасць: гістарычныя а...»

«ГБОУ СПО "Сызранский колледж искусств и культуры им. О.Н. Носцовой" Согласовано Утверждено Советом ГБОУ СПО СКИК приказом директора Протокол №7от 30.08.2013г. ГБОУ СПО СКИК от 30.08.2013г.№ 119-ОД Положение о проведении самообследования 2013 год Положение разработано в соответствии с Федеральным...»

«2581275-48831500 Департамент культуры и национальной политики Кемеровской областиП Р И К А З от 09 сентября 2014 № _391_ Кемерово О проведении областного конкурса юных музыкантов "В свете юных дарований", посвященного 175-летию П.И. Чайковского В целях выявления и поддержки одаренных юных музыкантов, обучающихся в учреждениях дополн...»

«Львівська національна музична академія імені М. В. Лисенка Теоретико-композиторський факультет Кафедра музичної медієвістики та україністикиДИПЛОМНА РОБОТА для здобуття ступеня "Магістра" на тему:Античність в українській опері: особливості рецепціїВиконала: студентка спеціальності 8.02020401 "Музичне мистецтво" зі спеціалізації Музико...»

«Об отношении изобразительных искусств к природе. Шеллинг Ф.В.Й. Речь Шеллинга, прочитанная 12 октября 1807 г., в том же году вышла отдельным изданием в Мюнхене. Примечания добавлены автором позже, при переиздании речи в первом томе философских...»

«"Согласовано" Исполнительный директор Ставропольского клуба любителей бега "Регион 26" _А.Н. Пархоменко ""2017г "Утверждаю" Руководитель комитета физической культуры и спорта администрации города Ставрополя А.Е. Середа ""2017гПОЛОЖЕНИЕ о проведении массового соревнования по бегу по пересеченной местности "Став...»

«Орієнтовний план заходів щодо впровадження Всеукраїнської дитячо-юнацької військово-патріотичної гри „Сокіл („Джура) у навчальних закладах України Обов'язкові заходи, що пропонуються для проведення протягом року...»







 
2018 www.el.z-pdf.ru - «Библиотека бесплатных материалов - онлайн документы»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 2-3 рабочих дней удалим его.